eu bar

СВЯРАДАЎ-ЗДРУЙ

Вядомы ў Еўропе як радонавы і гразевы курорт. Мікраклімат, мінеральная вада з лячэбнай канцэнтрацыяй радону і тарфяныя лячэбныя гразі з’яўляюцца асноўнымі багаццямі курорта. Прыродныя гаючыя рэсурсы: мінеральныя воды – бікарбанатна-кальцыева-магніевыя слабамінералізаваныя з жалезам і фторам, радонавые крыніцы, лячэбныя гразі. Свярадаў з’яўляецца адным з дваццаці курортаў Еўропы, якія прапануюць радоналячэнне, дзякуючы заляганню крыніц з радонавай вадой. Тарфяныя лячэбныя гразі здабываюць у радовішчы ў Ізерскіх гарах. Асаблівасцю курорта з’яўляюцца працэдуры з выкарыстаннем адвара з адзёру елі. Профілі лячэння: хваробы апорна-рухальнага апарата, рэўматычныя і траўма-артапедычныя хваробы, артрыты, аднаўленне касцёва-мышачнай сістэмы і храсткоў пасля траўмаў, гінекалагічныя захворванні, жаночае і мужчынскае бясплоддзе, захворванні стрававальнага тракту, захворванні сістэмы кровазвароту.