eu bar

БУСКА-ЗДРУЙ

Традыцыі лячэбнага адпачынку на курорце Буска-Здруй налічваюць амаль 200 гадоў.
Выдатны кантынентальны клімат мясцовасці дазволіў стварыць у мястэчку Буска-Здруй СПА-курорт, які займаецца лячэннем кардыялагічных, дэрматалагічных, рэўматычных, посттраўматычных і неўралагічных захворванняў.
Асноўныя прыродныя лячэбныя фактары курорта – мінеральныя воды, лячэбныя гразі і асаблівы мікраклімат.
Усе 13 мінеральных крыніц курорта Буска па фізіка-хімічным складзе належаць да тыпу хларыдна-сульфатна-натрыева-кальцыева-магніевых вод з мінералізацыяй 12,7 – 14,3 г/л. У вадзе крыніц змяшчаецца невялікая колькасць ёду і брому, а ў некаторых крыніцах і серавадароду (да 39 мг/л). Тэмпература вады розных крыніц вар’іруецца ад 9 да 16°.
Паводле класіфікацыі, вада курорту валодае высокай мінералізацыяй (1.4 %), утрымлівае хларыд натрыю, сульфід, брамід, ёдыд, бор. А паказчык утрымання ў ёй актыўных злучэнняў серы – адзін з самых высокіх у свеце. Сіла ўздзеяння бальнеалагічных працэдур залежыць ад канцэнтрацыі актыўных злучэнняў серы ў вадзе. Выкарыстанне ў лячэнні крыніцы лячэбнай вады, якая мае моцны канцэнтрат злучэнняў серы, забяспечвае найлепшы тэрапеўтычны эфект у курортным лячэнні. Як і кожнае стымуляцыйнае лячэнне, яно патрабуе правядзення серыі працэдур, а лячэбныя эфекты захоўваюцца на працягу года пасля заканчэння курса.
Лячэбна-сталовая вада “Бускавянка” разліваецца ў бутэлькі для больш зручнага ўжытку.
Тарфяныя лячэбныя гразі здабываюць з радовішча Сівіцы, размешчанага недалёка ад курорта.
Акрамя вялікай колькасці аздараўленчых працэдур, у горадзе можна заняцца актыўным адпачынкам, а таксама агледзець помнікі архітэктуры.
Лячэбныя воды, бальнеагразевыя ванны з багатым і рэдкім складам, а таксама маляўнічая прырода – дзеля гэтага варта сюды прыехаць.