eu bar

КАЛАБЖЭГ


Самы буйны і папулярны курорт Польшчы Калабжэг знайдуецца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў вусце ракі Парсента. Прыродныя рэсурсы: лячэбныя гразі, саляныя крыніцы, марскі клімат.
Профілі лячэння: лячэнне дарослых: рэспіраторныя захворванні, сардэчна-сасудзістыя захворванні, 
захворванні эндакрыннай сістэмы і абмену рэчываў (у асноўным дыябет, захворванні шчытападобнай залозы). 
Лячэнне дзяцей: рэспіраторныя захворванні, у тым ліку бранхіяльная астма, захворванні эндакрыннай сістэмы, растройства харчовых паводзінаў і абмену рэчываў (у асноўным дыябет, захворванні шчытападобнай залозы, атлусценне), алергічныя скурныя захворванні. 
Метады тэрапіі: бальнеатэрапія, гідратэрапія, кінезітерапія, фізіятэрапія.
Выдатны пясчаны пляж, іглічныя лясы, маляўнічыя набярэжныя з рэстаранамі і кафэ – робяць курорт яшчэ больш прывабным для адпачынку і аздараўлення.