eu bar

ПАЛЯНІЦА-ЗДРУЙ

Турыстычная мясцовасць ля краю лясістых гор, размешчана 420 м. над узроўнем мора ў незвычайна прыгожай катлавіне Клодзка. Мяккі клімат і багатыя мінеральныя крыніцы ствараюць ідэальныя ўмовы для лячэння захворванняў сістэмы кровазвароту, стрававання і рэўматычных хвароб. Курортную частку Паляніцы акружае прыгожы парк са старымі дрэвамі і экзатычнымі кустамі рознакаляровых азалій, рададэндранаў і магнолій. Славу Паляніцы стварылі выдатныя мінеральныя вады курорта, якія эфектыўна выкарыстоўваюцца для лячэння хворых з захворваннямі органаў кровазвароту. Усе эксплуатаваныя мінеральныя крыніцы па сваіх фізіка-хімічных уласцівасцях прыналежаць да тыпу слабамінералізаваных, халодных вуглякіслых гідракарбанатна-кальцыева-натрыева-магніевых вод. У вадзе крыніцы Юзэф, акрамя названых элементаў, знаёдуеццаа жалеза і адзначаны сляды мыш’яку. Аналагічныя мінеральныя крыніцы маюцца на многіх курортах Каўказа, Забайкалля, Прымор’я. Мінеральныя крыніцы Паляніцы выкарыстоўваюцца для ваннаў, пітнога лячэння, інгаляцый, арашэнняў і г.д.