eu bar

КУДОВА-ЗДРУЙ


Самы паўднёвы з комплексу Клодзкіх курортаў размешчаны 400 метраў над узроўнем мора, у горнай даліне, з паўночнага боку закрытай Сталовымі гарамі на мяжы з Чэхіяй. Першыя згадкі пра Кудаўскія воды з’яўляюцца ў 1636 годзе, калі былі пабудаваныя купальныя збудаванні. У пачатку ХХ стагоддзя былі адкрыты новыя мінеральныя крыніцы, і пабудаваны новыя купальні. 
Горад вядомы ўмераным кліматам, 4 крыніцамі бікарбанатна-кальцыева-натрыевых вод. Большасць крыніц змяшчае жалеза (ад 10 да 22 мг/л), а некаторыя – невялікую колькасць мыш’яку. Па сваім фізіка-хімічным складзе і тэрапеўтычным дзеяння яны з’яўляюцца вельмі блізкімі аналагамі кіславодскага даламітнага нарзану. Таксама курорт вядомы дзякуючы крыніцы вуглякіслага газу, які выкарыстоўваецца для сухіх вуглякіслых ванн.
Асноўныя профілі лячэння: кардыялогія, хваробы перыферычных сасудаў, хваробы эндакрыннай сістэмы, атлусценне, хваробы сістэмы кровазвароту, хваробы стрававальнай сістэмы ў дзяцей.
Лячэнне на курорце прыемна сумясціць з прагулкамі па цудоўным парку з экзатычнымі раслінамі, пабудаванаму ў ангельскім стылі яшчэ ў XVII стагоддзі. Ўсёй сям’ёй можна наведаць спартыўна-забаўляльны комплекс «Водны свет», адправіцца ў таямнічы прыродны лабірынт «Зачараваныя скалы», убачыць незвычайную капліцу чэрапаў.
На курорце штогод праводзіцца Міжнародны фестываль музыкі.