eu bar

ГАТЭЛЬ SPA DR. IRENA ERIS KRYNICA ZDROJ 4*, КРЫНІЦА-ЗДРУЙ


Аб гатэлі: размешчаны ў горным курорце Крыніца-Здруй. Гатэль пабудаваны на тэрыторыі ландшафтнага парку Папрадскі ў 2 км ад цэнтра курорта. Гатэлі СПА Ірэна Эрыс з’яўляюцца членам элітнай Міжнароднай Асацыяцыі СПА (ISPA), у якой аб’яднаны самыя раскошныя гатэлі СПА свету, а таксама гатэль валодае сертыфікатам самай высокай якасці Premium Quality ад нямецкага таварыства Wellness.
Нумарны фонд: сучасныя камфартабельныя нумары маюць маляўнічы від на горы. Размяшчэнне ў стандартных і палепшаных нумарах, а таксама ў апартаментах. Ва ўсіх нумарах ёсць сейф, міні-бар і электрычны чайнік.
Лячэнне і СПА: у СПА-цэнтры гатэля ёсць басейн, сухая і паравая саўна, джакузі. Прапануюцца разнастайныя працэдуры па догляду за тварам і целам з выкарыстаннем уласнай элітнай касметычнай лініі Dr. Irena Eris, а таксама розныя віды масажу, у тым ліку класічны і ўсходні.
Інфраструктура: трэнажорная зала і трэніроўкі з інструктарам, лыжная школа для дарослых і дзяцей, пакой для захоўвання лыжнага рыштунку, лядовы каток (у зімовы час). Вечары жывой музыкі, конныя прагулкі, тэматычныя забаўляльныя праграмы ў перыяд святаў.