eu bar

ГАТЭЛЬ EVA PARK LIFE & SPA 4*, КАНСТАНЦІН

Аб гатэлі: размешчаны ў 20 км ад цэнтра Варшавы ў самым цэнтры курортнага парку ў непасрэднай блізкасці ад салянай градзірні.

Нумарны фонд: комплекс прапануе камфортнае размяшчэнне ў 27 функцыянальна абсталяваных нумарах.
У кожным нумары: WI-FI, тэлевізар, міні-бар, фен, набор туалетных прыладаў. 

Лячэнне і СПА: выкарыстоўваючы натуральную сыравіну і сучасныя тэхналогіі, гатэль прапануе шырокі выбар працэдур у галіне фізіятэрапіі, бальнеалагічнага, кліматычнага і біялагічнага аздараўлення.
Несумнеўнай перавагай гатэля з’яўляецца аздараўленчая зона з саляным басейнам, комплексам джакузі і саўн, а таксама сучасна абсталяванай зонай спорту. Саляны басейн – гэта адзін з нямногіх басейнаў, непасрэдна падлучаных да натуральнай крыніцы з саляным растворм, які здабываецца з уласнай свідравіны з глыбіні 1750 метраў. Саляны раствор з Канстанціна з’яўляецца лячэбнай вадой з канцэнтрацыяй 6%, якая валодае ўнікальнымі лячэбнымі ўласцівасцямі. 
Гатэль прапануе адпачынак у саляных жамчужных ваннах у джакузі, адпачынак у сухой саўне або паравой лазні. Дзякуючы рэкамендаваным фізіятэрапеўтамі практыкаванням на платформе Gravity вы даведаецеся пра новыя магчымасці спальвання тлушчавай тканкі і мадэлявання фігуры.

Інфраструктура: рэстаран – гэта спалучэнне філасофіі slow food, кухні ф’южн, вітальнай дыеты і аўтарскага праекта харчавання галоўнага шэф-кухары Лукаша Коніка.