eu bar

ЦЭНТР ДЫЯГНОСТЫКІ І ФІЗІЯТЭРАПІІ WERANDKI, НАЛЭНЧАЎ

Аб санаторыі: самы сучасны рэабілітацыйны цэнтр ва ўсходняй частцы Польшчы

Нумарны фонд: свайго нумарнога фонду няма. Пацыенты размяшчаюцца ў Termy Palacowe і Pawilon Angielski.

Лячэнне і СПА: сучаснае абсталяванне апошняга пакалення для рэабілітацыі. Выкарыстоўваюцца інавацыйныя тэхналогіі па 4 напрамках: 

Кардыялагічная зона – для людзей усіх узростаў, у якіх ёсць фактары рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца і тых, хто мае схільнасць да развіцця сардэчна-сасудзістых захворв анняў. Дыягностыка і рэабілітацыя ўключае стрэс-тэсты, індывідуальна падабраныя трэніроўкі фізіятэрапеўтаў з выкарыстаннем прылад, адаптаваных да магчымасцяў пацыента.

Зона артапедыі – для людзей усіх узростаў, якія маюць праблемы з рухальнай сістэмай. Рэабілітацыя ў выпадках траўмаў пазваночніка, пляча, локця, рукі, сцёгнаў, калена, шчыкалаткі.

Трэніровачная зона – для тых, хто хоча палепшыць сваю фізічную актыўнасць, асновай працэдур будзе індывідуальна падабраны трэнінг.

Зона дыягностыкі – пацыент выконвае неабходныя дыягнастычныя тэсты з вызначэннем параметраў працы арганізма. Выконваецца тэст з фізічнай нагрузкай, які ўключае ацэнку фізічнай працаздольнасці арганізма. Падчас фізічнай нагрузкі праводзіцца тэст ЭКГ і кантроль ціску. Тэст мышачнай сілы, дапаможа ацаніць нервова-мышачную трэніроўку з магчымасцю захавання і экспарту дадзеных.