eu bar

ГАТЭЛЬ-САНАТОРЫЙ BRISTOL ART & MEDICAL SPA 4*, БУСКА-ЗДРУЙ

Аб гатэлі: размешчаны ў курортнай зоне Буска-Здруй у 90 км ад Кракава і 220 км ад Варшавы. Гэта месца для тых, хто хоча адпачыць і аздаравіцца на высокім узроўні. Гэта адзіны гатэль у Польшчы з іянізацыяй паветра. 

Нумарны фонд: элегантныя нумары, абсталяваныя тэлевізарам, кандыцыянерам і большасць – балконам. Бясплатны доступ да Wi-Fi.

Лячэнне і СПА: асартымент працэдур – у тым ліку: бальнеатэрапія (гразевыя абгортванні, гразевыя ванны, серавадародныя ванны), кінезітерапія, мануальная тэрапія, гідратэрапія (масаж, душ Шарко, гідрамасаж канечнасцяў, ванны з эфірнымі алеямі), фізіятэрапія, тэрматэрапія (сауны, крыакамера), інгаляцыі.

Асноўныя профілі лячэння: стан пасля інсульту, рассеяны склероз, ішыяс, парэз, неўралгія, тэнісны локаць, стан пасля полінеўрыту, мігрэнь, хранічная стомленасць, хвароба Паркінсана, гіпертанія, парушэнні перыферычнага кровазвароту, захворванні перыферычных артэрый, лімфастаз ніжніх і верхніх канечнасцяў (пасля мастэктаміі), хранічнае запаленне скуры, алергічны дэрматыт, атрафія мышц, дэрматозы, дыябет, падагра, залішняя вага і атлусценне, феномен Рэйна, хваробы гартані. 

Пра здароўе гасцей клапоцяцца кваліфікаваныя ўрачы-рэўматолагі, фізіёлагі і бальнеолагі. 

Інфраструктура: басейн, турэцкая лазня, сауна, джакузі, масаж, салярый, фітнес-цэнтр.